Вы тут

Адвакаты 3 снежня правядуць бясплатныя кансультацыі для маламаёмных


Адвакаты 3 снежня правядуць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для маламаёмных грамадзян. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, паведамляе БелТА.


Атрымаць адказы на прававыя пытанні, якія цікавяць можна будзе ў любой юрыдычнай кансультацыі. Звесткі аб адрасах і тэлефонах юрыдычных кансультацый пазначаны на сайтах беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў і тэрытарыяльных калегій адвакатаў.

Прававая акцыя прымеркаваная да Дня юрыста Беларусі і нацэленая перш за ўсё на забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва.

Па рашэнні БРКА падобныя дабрачынныя акцыі праводзяцца ў краіне рэгулярна.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.