Вы тут

Лукашэнка не выключае размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі


Прэзідэнт Беларусі не выключае магчымасці размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна нядаўняй заявы генеральнага сакратара НАТА Енса Солтэнберга аб магчымасці размяшчэння ядзернай зброі ва Усходняй Еўропе, у прыватнасці ў Польшчы.

«Так. Тады я прапаную Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Якая ядзерная зброя?» — удакладніў Дзмітрый Кісялёў.

«Мы дамовімся, якая. Тая ядзерная зброя, якая будзе найбольш эфектыўная пры такім судакрананні, — адказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я ж нездарма сказаў: мы на тэрыторыі Беларусі да гэтага гатовы. Я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў (размова аб інфраструктуры для ядзернай зброі, якая засталася з часоў СССР. — Заўвага БелТА), усе адрыны стаяць на месцы».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.