Вы тут

Пастаянны савет АДКБ прыняў заяву аб ваеннай актыўнасці на сумежных да арганізацыі тэрыторыях


Пастаянны савет Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы сёння на пасяджэнні прыняў заяву аб ваеннай актыўнасці на сумежных да зоны адказнасці АДКБ тэрыторыях. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў, перадае БелТА.


«У ходзе пасяджэння была прынята заява Пастаяннага савета АДКБ аб ваеннай актыўнасці на сумежных да зоны адказнасці АДКБ тэрыторыях і яе ўплыў на еўразійскую бяспеку», — адзначыў прэс-сакратар.

Акрамя таго, былі разгледжаны праекты шэрагу дакументаў, якія тычацца ўзаемадзеяння ў галіне ваеннай бяспекі, а таксама планавання дзейнасці АДКБ у 2022 годзе.

Пасяджэнне Пастаяннага савета АДКБ прайшло ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі пад старшынствам пастаяннага і паўнамоцнага прадстаўніка Арменіі пры АДКБ Віктара Біягова. У працы Пастаяннага савета прыняў удзел намеснік генеральнага сакратара АДКБ Самат Ардабаеў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.