Вы тут

«На шыю накінулі пятлю і гавораць: абараняй мяне». Лукашэнка аб крызісе з бежанцамі і падыходах ЕС


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву выказаўся наконт крызісу з бежанцамі і падыходаў Еўрасаюза да гэтай праблемы, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Калі еўрапейцы разарвалі дамову аб рэадмісіі, я прама заявіў: ну што ж, вы разарвалі гэтую дамову, перасталі супрацоўнічаць з намі і размаўляць па пытаннях мяжы, ну і Гасподзь з вамі, вашы праблемы. Але я вас, кажу, больш абараняць так, як у мінулым годзе, не буду. Яны ж гэта ўсё чуюць, і арганізатары», — заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што ў адпаведнасці з дагаворам Беларусь павінна была забіраць мігрантаў, якія трапілі ў ЕС, праз яе тэрыторыю і размяшчаць у сябе ў спецыяльных лагерах. «Лагеры павінны былі яны (Еўрасаюз. — Заўвага БелТА) пабудаваць, і яны пачалі будаваць, а потым спынілі. А я перастаў іх (бежанцаў. — Заўвага БелТА) адтуль забіраць, — сказаў Прэзідэнт. — Яны першымі (спынілі выконваць дагавор. — Заўвага БелТА), і не хочуць абмяркоўваць цяпер гэтую тэму. Калі мы з Прэзідэнтам Пуціным аб вытоках гаварылі, я яму сказаў, што адсюль усё пачалося».

У гэтым плане кіраўнік дзяржавы нагадаў і аб уведзеных у дачыненні да Беларусі санкцыях: «Табе на шыю накінулі пятлю, заціскаюць і гавораць: абараняй мяне. Я шчыра ім заявіў аб гэтым у самым пачатку: хлопцы, вы пайшлі на абвастрэнне адносін. Вы нас абвінавачваеце ў гэтым самалёце і іншае, і іншае. Хаця ніводнага факта на стале няма. Вы пачалі ўдушэнне Беларусі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».