Вы тут

Лукашэнка аб бежанцах: будзем прасіць гэтых людзей вярнуцца назад, таму што гуманітарнага калідора не будзе


Беларусь будзе прасіць бежанцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, вярнуцца назад, але хапаць і вывозіць сілай нікога не будуць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што калі размаўляў па тэлефоне з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, то яна папрасіла яго заняцца рэпатрыяцыяй гэтых людзей. «Я гавару: ведаеце, Ангела, такімі жорсткімі словамі давайце не будзем нават гаварыць, — расказаў Прэзідэнт. — Гэта значыць, хапай адсюль і вывазі сілай. Я ёй адразу сказаў, у канцы ўжо, двойчы паўтарыў: я буду старацца вырашыць гэту праблему да Новага года, таму што яна нам не патрэбная... Людзі боўтаюцца тое ў Мінску, у Гародні і іншае. Ведаеце, як рэагуе насельніцтва. Мы будзем прасіць гэтых людзей, якія законна ў нас знаходзяцца па турыстычнай візе ў гасцініцы і іншае, каб яны вярнуліся, таму што гуманітарнага калідора не будзе, і я ўжо больш за тысячу вярнуў іх у Ірак, але я ёй прапанаваў вось гэтых (раней кіраўнік дзяржавы заяўляў, што ў размове з Меркель абмяркоўвалася магчымасць, каб Германія забрала сабе бежанцаў з лагера на беларуска-польскай мяжы. — Заўв. БелТА)».

Прэзідэнт адзначыў, што эвакуацыйныя рэйсы былі аплачаны Іракам. Беларусь жа затраціла ўжо на ўтрыманне бежанцаў толькі паводле даных тыднёвай даўнасці $12,5 млн. «Цяпер гэта будзе ў два разы больш», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта значыць увесь догляд, кармленне, абаграванне, лячэнне...», — удакладніў Дзмітрый Кісялёў.

«Абсалютна», — пацвердзіў Прэзідэнт.

«СААЗаўцы — Сусветная арганізацыя аховы здароўя — даслала нейкія там панчохі, пракладкі, памперсы або яшчэ нешта такое», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.

Грамадства

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук — заслужаны артыст БССР, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар.

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.