Вы тут

Самы зімовы сюжэт


Сталічнае прадпрыемства «Мінскрэклама» па традыцыі да першага зімовага месяца ўпрыгожвае горад навагоднімі ёлкамі. Вось і сёлета спецыялісты механазборачных работ фірмы ўжо паспелі ўсталяваць і аздобіць шмат зялёных (хай сабе і штучных) прыгажунь: каля Палаца спорту і Нацыянальнай бібліятэкі, на плошчы Незалежнасці і каля Лядовага палаца, у Лошыцкім парку і каля філармоніі, а таксама на іншых пляцоўках. Адзін з удзельнікаў падрыхтоўкі горада да свята — Павел Петухоў. Трэці год ён працуе ў «Мінскрэкраме» і ў пераднавагодні сезон разам з брыгадай афарміцеляў прыбірае карункамі і шарамі наш спрадвечны сімвал. Сёлета Паўлу выпаў гонар усталёўваць і ўпрыгожваць галоўную ёлку сталіцы на Кастрычніцкай плошчы — каля Палаца Рэспублікі. Па некалькі разоў на дзень пры дапамозе аўтавышкі спецыяліст падымаецца на вышыню і надзейна мацуе люстраныя рознакаляровыя шары. І з кожным пад'ёмам зялёная прыгажуня ўсё больш набывае свой адметны вобраз і непаўторнасць.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.