Вы тут

Названыя забароненыя пры хваробах сэрца прадукты


Дыетолаг і эндакрынолаг Ганна Канавалава параіла людзям з хваробамі сэрца выключыць з рацыёну прадукты, якія змяшчаюць вялікую колькасць насычаных тлушчаў, транстлушчаў і цукру, паведаміла РИА Новости спецыяліст.


«У першую чаргу трэба адмовіцца ад тлустых сартоў мяса і птушкі, тлустых малочных прадуктаў, прадуктаў глыбокай перапрацоўкі. СААЗ рэкамендуе ўключаць у рацыён насычаныя тлушчы ў колькасці да 10% ад агульнай сутачнай каларыйнасці рацыёну, транстлушчы — да 1%», — адзначыла дыетолаг

Яна дадала, што неабходна сачыць і за колькасцю спажыванай солі (не больш за пяць грамаў за суткі). Прадукты з вялікай колькасц цукра таксама варта паменшыць да 5-10% ад сутачнай каларыйнасці. «Да іх адносіцца не толькі цукар, але і мёд, варэнне, джэмы, сіропы, канцэнтраваныя сокі», — сказала Канавалава.

Паводле яе слоў, людзям са слабым сэрцам трэба ўключаць у меню не менш як 500 грамаў агародніны і садавіны за дзень, суцэльназернавыя, малатлустыя малочныя прадукты, мяса і птушку, арэхі, насенне. Не менш як два-тры разы на тыдзень у рацыёне павінны быць рыба і морапрадукты.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.

Грамадства

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў  і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Са старажытных часоў Іўеўшчына адметная сваёй шматнацыянальнасцю. 

Грамадства

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Музей, валуноў, вавёркі, вадзянога млына і не толькі.