Вы тут

Лукашэнка: У Беларусі Назарбаева ведаюць і высока шануюць як выбітнага палітыка сусветнага маштабу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нурсултана Назарбаева з Днём Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Ваша актыўная стваральная дзейнасць на пасадзе кіраўніка дзяржавы непарыўна звязана з перыядам станаўлення суверэннага Казахстана, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Прынятыя вамі адказныя і прадуманыя рашэнні захавалі адзінства нацыі, яе гістарычныя і культурныя каштоўнасці, садзейнічалі паспяховаму пераўтварэнню палітычнай сістэмы, імкліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю «Сёння краіна квітнее ў многім дзякуючы вам, Першаму Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан».

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Нурсултана Назарбаева ведаюць і высока цэняць як выдатнага палітыка сусветнага маштабу, які стаяў ля вытокаў фарміравання беларуска-казахстанскіх адносін, заснаваных на брацкай дружбе, узаемнай падтрымцы і стратэгічным партнёрстве.

Прэзідэнт пажадаў Нурсултану Назарбаеву добрага здароўя, новых дасягненняў у служэнні Айчыне і доўгіх гадоў жыцця сярод сям’і і верных таварышаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.