Вы тут

Мабільны дадатак для знаёмстваў «Buddy» распрацавалі студэнты БДУ


Ідэя яго стварэння належыць другакурснікам факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Яну Ханецкаму, Мікалаю Мураўёву і Мацвею Папову.


Асаблівасць рэсурсу заключаецца ў яго накіраванасці на хуткае знаёмства і сустрэчу людзей, якія тэрытарыяльна знаходзяцца недалёка адно ад аднаго. Мабільная праграма вызначае геалакацыю карыстальніка і адзначае яе на карце. У адрозненне ад існуючых альтэрнатыў пошук людзей адбываецца з дапамогай часовага тэматычнага статусу сустрэчы: «хачу схадзіць у кіно», «шукаю кампаньёна для прагулкі», «запрашаю выпіць кавы» і г.д. Таксама пасля рэгістрацыі можна задаваць крытэрыі новага знаёмага па ўзросце, полу, інтарэсах і г.д.

На дадзеным этапе студэнты займаюцца дадаткам функцыяналу мабільнага сэрвісу. Запуск пілотнай версіі плануецца ў снежні бягучага года.

Праект ужо атрымаў высокую ацэнку экспертаў і прызнаны пераможцам конкурсу інавацый БДУ «INNSTART BSU», які прайшоў 25 лістапада. Бонусам для распрацоўшчыкаў стане кансультацыйная дапамога і падтрымка ў камерцыялізацыі ініцыятывы. Варта адзначыць, што мабільны дадатак абраны лепшым з ліку 22 наватарскіх студэнцкіх ініцыятыў у галіне адукацыі, інфармацыйных тэхналогій, гандлю, турызму і інш.

Сачыць за развіццём стартапа можна ў «Інстаграм».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.