Вы тут

Бабруйчанін за год тройчы стаў ахвярай кіберзлачынцаў


Жыхар Бабруйска за год тройчы стаў ахвярай кіберзлачынцаў і пазбавіўся амаль Br2 тыс., паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.


«У студзені 54-гадоваму мужчыну ў Viber паступіў званок ад нібыта супрацоўніка банка, у час размовы з якім ён прадаставіў рэквізіты сваёй банкаўскай карты. Тады з яе было выкрадзена больш як Br1 тыс.», — расказалі ва УУС.

У маі яму зноў паступіў званок у месэнджэры — які тэлефанаваў таксама прадставіўся супрацоўнікам банка. І мужчына зноў прадаставіў рэквізіты сваёй карты, з якой ашуканец выкраў больш за Br200.

«Трэці раз бабруйчанін звярнуўся ў міліцыю ў кастрычніку з такой жа заявай, як у першы і другі раз. Без усялякіх сумненняў і падазрэнняў на тое, што яго могуць падмануць, ён падаў рэквізіты карты невядомаму мужчыну, які прадставіўся супрацоўнікам банка. На гэты раз з карткі было спісана больш за Br600», — адзначылі праваахоўнікі.

Па гэтых фактах узбуджаны крымінальныя справы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.

Грамадства

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў  і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Са старажытных часоў Іўеўшчына адметная сваёй шматнацыянальнасцю. 

Грамадства

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Музей, валуноў, вавёркі, вадзянога млына і не толькі.