Вы тут

У Рэчыцкім раёне ў ДТЗ з дзвюма фурамі загінуў вадзіцель


У Рэчыцкім раёне ў ДТЗ у двума вялікагрузамі загінуў 35-гадовы вадзіцель адной з фур, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.


Аварыя здарылася 30 лістапада прыкладна ў 7.40 на дарозе Р82 Кастрычніцкі — Парычы — Рэчыца. 35-гадовы вадзіцель «Вольва» з паўпрычэпам, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў за рулём, на закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу і ўчыніў датычнае сутыкненне з МАЗам з паўпрычэпам. Фуры з’ехалі ў кюветы і ўрэзаліся ў дрэвы.

Вадзіцель «Вольва» загінуў на месцы здарэння, 57-гадовага вадзіцеля МАЗа шпіталізавалі.

Фота: ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».