Вы тут

Наталля Качанава: Усе рашэнні павінны быць на карысць нашых краін і народаў


У пачатку сустрэчы Дзяржсакратар падзякаваў спікеру верхняй палаты парламента за магчымасць зверкі пазіцый напярэдадні сустрэчы беларускіх і расійскіх сенатараў і дэпутатаў, якая адбудзецца ў чацвер у Мінску. Гэтае мерапрыемства запланавана ў рамках вызначэння новага этапу ўзаемадзеяння парламентарыяў дзвюх дзяржаў:


— Па выніках прынятага Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным, членамі вышэйшага Дзяржсавета гістарычнага рашэння аб адкрыцці рэальнай эканамічнай інтэграцыі мне здаецца асабліва значнай зверка пазіцый на пляцоўках Савета Рэспублікі, Савета Федэрацыі, дзяржаўнай Думы і Палаты прадстаўнікоў, — лічыць Дзмітрый Мезенцаў. — Тым самым парламентарыі падводзяць вынікі года і вызначаюць план на будучыню.

Старшыня Савета Рэспублікі, у сваю чаргу, падзякавала Дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы за работу, якая была праведзена пры падрыхтоўцы да вышэйшага Дзяржсавета і інтэграцыйных дакументаў:

— Работа па збліжэнні нашых краін праведзена вялізная, — пераканана Наталля Качанава і акцэнтавала ўвагу на тым, што цяпер бакі павінны зверыць падыходы ў рэалізацыі 28 інтэграцыйных саюзных праграм. — Мы разумеем, што на парламентарыяў ускладваецца асаблівая адказнасць за распрацоўку законапраектаў.

Спікер верхняй палаты беларускага парламента паведаміла, што ў бліжэйшы час па ініцыятыве яе расійскай калегі Валянціны Мацвіенкі плануецца абмеркаванне двухбаковага ўзаемадзеяння.

— Мы павінны самым сур’ёзным чынам падключыцца да гэтых пытанняў. Таму мы зробім усё магчымае, што залежыць ад нас, каб праграмы (Саюзнай інтэграцыі. — Аўт.) былі рэалізаваны, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна адзначыла, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі заўсёды працягвалася ў духу адзінства і ўзаемнай падтрымкі:

— Што асабліва важна, калі ў свеце адбываюцца незразумелыя падзеі ў адносінах да Беларусі і Расіі. Вядома, мы павінны быць разам, каб усе прымаемыя рашэнні былі на карысць нашых краін і нашых народаў, — пераканана Старшыня Савета Рэспублікі.

Яна высока ацаніла асабісты ўнёсак Дзмітрыя Мезенцава па развіцці сяброўскіх і добрасуседскіх адносінаў паміж дзвюма краінамі.

На сустрэчы таксама была падкрэслена значнасць міжпарламенцкага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, маладзёжных парламенцкіх структур. Акцэнт бакоў быў зроблены на неабходнасці ўмацавання міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Акрамя таго, асаблівая ўвага падчас сустрэчы была нададзена рэалізацыі рэкамендацый і прапаноў, замацаваных у выніковым дакуменце VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.