Вы тут

Якой будзе адказнасць за заклікі да санкцый?


На чарговай сесіі Савета Рэспублікі сенатары ўхвалілі змены ў Крымінальны кодэкс.


Аб плануемых навацыях  расказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Алег БЕЛАКОНЕЎ.

Ён нагадаў, што 26 мая на сустрэчы з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб устанаўленні адказнасці ў адносінах да тых, хто заклікае да ўвядзення антыбеларускіх санкцый, або сваімі заклікамі садзейнічае ўвядзенню Еўрапейскім саюзам, Злучанымі штатамі Амерыкі, да і ўсім калектыўным Захадам эканамічных, фінансавых і іншых санкцый як у адносінах Рэспублікі Беларусь, так і асобных фізічных і юрыдычных асоб нашай краіны. Тады неабходнасць прыняцця мер па абароне нацыянальных інтарэсаў, праў грамадзян і суб’ектаў гаспадарання Кіраўнік краіны падтрымаў, даручыўшы Нацыянальнаму сходу і Адміністрацыі Прэзідэнта распрацаваць і прыняць такія меры.

— Вынікам нашай сумеснай работы па выкананню даручэння Кіраўніка дзяржавы стаў законапраект, унесены мною ў парадку заканадаўчай ініцыятывы, які прадугледжвае ўзмацненне прэвентыўнага патэнцыялу артыкула 361 Крымінальнага кодэксу шляхам узмацнення адказнасці за дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, — расказаў старшыня профільнай камісіі. — У тым ліку з вылучэннем у дыспазіцыях артыкулу такой крымінавытворчай прыкметы гэтага злачынства, як «заклікі, накіраваныя на выкарыстанне мер абмежавальнага характару (санкцый) у адносінах да Рэспублікі Беларусь, яе фізічных і юрыдычных асоб».

Парламентарый перакананы: паколькі такія дзеянні накіраваны на падрыў палітычнай стабільнасці і перашкаджае эканамічнаму развіццю нашай краіны, неабходна ўсталяваць адказнасць за гэта. Працытуем без купюр прапанаваныя санкцыі:

У прыватнасці, абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 гадоў па частцы 1 за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, ці гвалтоўнай змене канстытуцыйнага строю Рэспублікі Баларусь, ці здрадзе дзяржаве, ці ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, ці здзяйсненню іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. У тым ліку на выкарыстанне мер абмежавальнага характару (санкцый) у адносінах Рэспублікі Беларусь, яе фізічных і юрыдычных асоб, або распаўсюджанне матэрыялаў, які ўтрымліваюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;

У выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да 10 гадоў па частцы 2 за заклікі, накіраваныя да замежнай дзяржавы, замежнай ці міжнароднай арганізацыі, здзяйсняць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на выкарыстанне мер абмежавальнага характару (санкцый) у адносінах да Рэспублікі Беларусь, яе фізісных і юрыдычных асоб, або распаўсюджанне матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;

І у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад чатырох да 12 гадоў па частцы 3 за дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 і 2, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі ці глабальнай кампьютарнай сеткі Інтэрнет, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, або якія пацягнулі цяжкія наступствы.

— Пасля ўступлення гэтых змен у сілу кожны, хто бяздумна заклікае да санкцый у адносінах да Беларусі ці публічна, ці ў сеціве, будзе выразна разумець — прабачэння яму не будзе, — выказаў упэўненасць Алег Белаконеў.

Напрыканцы парламентарый адзначыў, што законапраект быў падтрыманы ўсімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, прайшоў неабходныя рэгламентныя працэдуры яго падрыхтоўкі і 9 лістапада быў прыняты Палатай прадстаўнікоў.

— Гэта не новая артыкул Крымінальнага кодэкса, ён дзейнічала і да гэтага. Аднак санкцыйныя меры, прынятыя ў дачыненні да нашай дзяржавы, выклікалі неабходнасць перагляду яе частак, каб сфакусаваць увагу на проціпраўнасці дзеянняў па адносінах да нашай дзяржавы асобнымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, звязаныя менавіта з публічнымі заклікамі да ўжывання санкцыйнай палітыкі, — падкрэсліў у гутарцы з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей СІВЕЦ.

Ён адзначыў, што гаворка ў першую чаргу ідзе аб эканамічных санкцыях, закліканых паралізаваць дзеянне беларускай эканомікі, паставіць у жорсткія ўмовы функцыянаванне айчынных суб’ектаў гаспадарання.

— Мы выдатна разумеем наступствы падобных дзеянняў. Па вялікім рахунку, гэта паралізацыя дзейнасці вядучых суб’ектаў нашай краіны і, адпаведна, немагчымасць дзяржавы выконваць свае сацыяльныя абавязацельствы перад нашымі грамадзянамі: гэта працоўныя месцы, заработная плата, дапамогі, ільготы — усё тое, што замацавана ў Асноўным законе, — звяртае ўвагу сенатар.

Паводле яго слоў, праведзена сур’ёзная работа па трансфармацыі адпаведных частак артыкула 361 Крымінальнага кодэксу. Сенатар перакананы: супрацьпраўныя меры павінны выклікаць адпаведную рэакцыю з боку дзяржавы, у тым ліку ў частцы ўзмацнення жорсткасці крымінальна-прававых санкцый у дачыненні да людзей, якія актыўна выступаюць за ўвядзенне санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.

— Мяркую, што цяперашняя рэдакцыя будзе эфектыўнай перашкодай, каб спыніць альбо прыпыніць супрацьпраўныя дзеянні з боку адпаведных суб’ектаў, — лічыць Сяргей Сівец.

З гэтым меркаваннем пагадзіліся і яго калегі, якія падтрымалі гэты законапраект.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: Getty Images 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.