Вы тут

Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі ў навучальным цэнтры ўжо ёсць С-400


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў Беларусі ў навучальным цэнтры ўжо ёсць С-400. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


«Стварылі цэнтр, навучаем. Расія паставіла ў гэты цэнтр С-400. Мы павінны яго бачыць, вывучаць. Ужо ідзе вучоба, трэніроўкі і гэтак далей», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, ён заявіў, што гэта не нейкая навучальная мадэль, а менавіта баяздольная тэхніка.

«Гэта значыць С-400 цяпер у Беларусі ёсць?»- перапытаў Дзмітрый Кісялёў.

«Так, мы ў гэтым навучальным цэнтры навучаем нашых хлопцаў. Вось я хачу папрасіць прэзідэнта (Расіі. — Зв. БелТА), каб гэты комплекс і застаўся тут», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У інтэрв’ю ён таксама заявіў, што Беларусі для эфектыўнай абароны ад ракетнага нападу патрэбныя комплексы С-400 і С-500. «Вы ж разумееце, што С-400 і С-500 — гэта дарагія сістэмы. І, давайце адкрыта, лішніх сістэм у Расіі сёння няма. Ёсць што ў іх прыкрываць, — адзначыў беларускі лідар. — Мы сёння СПА-шнай сваёй абаронай цалкам прыкрываем нашы межы, Мінск і гэтак далей. Але для таго, каб быць эфектыўнымі супраць ракетнага нападу, нам трэба як раз С-400, а можа, і С-500».

Фота РИА Новости

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.