Вы тут

Лукашэнка: бежанцам, якія знаходзяцца ў Беларусі, накіроўвалася з Украіны кантрабандная зброя


Бежанцам, якія знаходзяцца ў Беларусі накіроўвалася з Украіны кантрабандная зброя. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


Па словах кіраўніка дзяржавы, кантрабандную зброю з Украіны перакідвалі ў Беларусь яшчэ і раней, пасля прэзідэнцкіх выбараў. Тады яе хацелі выкарыстоўваць непасрэдна для ліквідацыі Прэзідэнта, тэрарыстычных актаў (напрыклад, была спынена атака на расійскі ваенны вузел сувязі ў Вілейцы) і нападу на журналістаў.

Цяпер жа, заявіў Аляксандр Лукашэнка, разлік быў на тое, што бежанцы выкарыстаюць зброю ў адказ на дзеянні польскіх сілавікоў і гэта пакладзе пачатак канфлікту на мяжы. «І малайцы КДБ: яны выявілі спробу перакінуць туды зброю, калі толькі задумвалі, і мы пачалі ахоўваць гэты лагер», — распавёў кіраўнік дзяржавы.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.