Вы тут

«Чаму яны не забяруць у мяне гэты інструмент?» Лукашэнка адказаў на абвінавачванні Захаду ў пытанні бежанцаў


Сярод бежанцаў на беларуска-польскай мяжы некалькі сотняў дзяцей і жанчын, трэба адкрыць для іх гуманітарны калідор у краіны ЕС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


«Мы ж вывучылі кожную сям’ю, кожнага чалавека, дзіцяці і жанчыну. Там каля двухсот дзяцей і столькі ж жанчын. Астатнія — мужыкі. Забярыце іх да сябе (у краіны ЕС. — Зв. БелТА), там добрыя сем’і, прасунутыя, адукаваныя ў пераважнай сваёй большасці, нармальныя людзі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заклікаў ЕС адкрыць гуманітарны калідор. «Ну што такое каля двух тысяч (прыблізная колькасць бежанцаў у лагеры на мяжы з Польшчай. — Зв. БелТА)? Іх жа, вунь, праз Міжземнае мора, Балканы толькі, па-мойму, у мінулым годзе, у гэтым годзе каля 30 тыс. патрапіла (у Еўропу. — Зв. БелТА). Ну што такое паўтары-дзве тысячы? Нічога!»- адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Каментуючы абвінавачванні Захаду аб нібыта выкарыстанні беларускімі ўладамі мігрантаў для дасягнення палітычных мэтаў, Аляксандр Лукашэнка параіў заходнім краінам «забраць гэты інструмент». «Вось яны бачаць, што ў руках Лукашэнкі нейкі інструмент... палякі там, амерыканцы перш за ўсё і гэтак далей. Але элементарна забраць з рук Лукашэнкі гэты інструмент — і ўсё пытанне вырашыцца. Ну, лагічна? Ну чаму яны не забяруць у мяне гэты інструмент? Адкрыйце гуманітарны калідор», — падкрэсліў беларускі лідар.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.

Грамадства

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў  і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Са старажытных часоў Іўеўшчына адметная сваёй шматнацыянальнасцю. 

Грамадства

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Музей, валуноў, вавёркі, вадзянога млына і не толькі.