Вы тут

Лукашэнка назваў мізэрнай шкоду Беларусі ад заходніх санкцыяў


Шкода Беларусі ад санкцый Захаду мізэрная на фоне забеспячэння ў краіне эканамічнага росту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


«Я не магу сказаць нейкія лічбы гэтай шкоды. Мы спрабуем мінімізаваць (уплыў санкцый. — Зв. БелТА). Натуральна, мы нешта губляем. Але ў параўнанні з тым, як мы прапрацавалі гэты год, гэта мізэр. Гэта мізэр, я і не даручаю лічыць, таму што даражэй будзе палічыць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі ў перыяд пандэміі не закрылі прадпрыемствы. «Эканоміку не спынілі, і нам пашанцавала ў тым плане», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, патлумачыўшы, што беларускія вытворцы атрымалі шанец развіваць пастаўкі сваёй прадукцыі на знешнія рынкі ў перыяд, пакуль іншыя краіны аб’яўлялі локдаўн.

«Локдаўн аб’яўлялі і іншае, а ў нас тавары народнага спажывання (вырабляліся. — Зв. БелТА)... і калі адбыўся ў Расіі прыпынак, спад, Беларусь спрацавала, і мы прапанавалі на гэты рынак, вы нават не заўважылі, па вялікім рахунку. То бок, у нас быў вялізны рынак і велічэзная магчымасць прадаць сваю прадукцыю. Гэта працягнулася і сёлета. То ёсць экспарт пайшоў добра. Таму ў нас гэты год нядрэнны», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Гэта дапамагае нам мінімізаваць гэтыя страты ад санкцый», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».