Вы тут

Лукашэнка: узаемадзеянне Беларусі і ААЭ з’яўляецца прыкладам трывалага міждзяржаўнага партнёрства


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфу бен Заіда аль-Нахаяна з нацыянальным святам — Днём стварэння федэрацыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За 50 гадоў існавання Аб’яднаныя Арабскія Эміраты змаглі дасягнуць істотнага прагрэсу ў розных галінах. З задавальненнем адзначаю, што ўзаемадзеянне паміж нашымі краінамі — прыклад трывалага і паспяховага міждзяржаўнага партнёрства», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да далейшага дынамічнага развіцця і ўмацавання плённага двухбаковага супрацоўніцтва.

Кіраўнік дзяржавы таксама накіраваў віншавальныя пасланні спадчыннаму прынцу Абу-Дабі, намесніку Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну, віцэ-прэзідэнту і прэм’ер-міністру ААЭ, кіраўніку Дубая шэйху Мухаммеду бэн Рашіду аль-Мактуму.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць паглыбіць палітычныя сувязі і рэалізаваць патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на карысць абодвух народаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».