Вы тут

Лукашэнка аб адзінай валюце з Расіяй: гэта больш высокі ўзровень інтэграцыі, да якога мы не падышлі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў увядзенне адзінай валюты з Расіяй больш высокім узроўнем інтэграцыі, да якога бакі яшчэ не падышлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


«Да адзінай валюты трэба прыйсці „стэп бай стэп“. Калі мы з Ельцыным (першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын. — Заўв. БелТА) падпісвалі пагадненне, мы мелі на ўвазе, што гэта не беларускі і не расійскі будзе рубель. А нейкая іншая валюта. Але паколькі ў нас рубель, у вас рубель, навошта нам выдумляць і называць яе талер або яшчэ нешта. Так, гэта будзе рубель», — сказаў Прэзідэнт.

Другое пытанне, паводле яго слоў, гэта ўмовы, на якіх будзе працаваць эмісійны цэнтр: «Давайце зробім, як у Еўрасаюзе. Ён павінен быць незалежным. Ён не павінен быць расійскім».

«Гэта (увядзенне адзінай валюты. — Заўвага БелТА) больш высокі ўзровень інтэграцыі, да якога мы не падышлі. Падыдзем — будзем вырашаць», — дадаў беларускі лідар.

Аляксандру Лукашанка таксама было зададзена пытанне, ці ёсць патэнцыяльна нейкія межы інтэграцыі Беларусі і Расіі. «Ні ў аднаго працэсу няма ніякіх меж. Па-філасофску гучыць, але гэта так. Ніякіх меж няма», — сказаў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.