Вы тут

Лукашэнка: праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі апублікуюць да Новага года


Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі будзе апублікаваны да Новага года, а рэферэндум па ёй плануецца правесці ў 20-х чыслах лютага, калі не будзе надзвычайнай сітуацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


«Цяпер ён (праект) у мяне на стале. Цяпер я сяджу і гляджу. І кожны радок, як гэта было раней. Канстытуцыя — я яе сам пісаў (гаворка пра цяпер дзеючую Канстытуцыю. — Заўвага БелТА). Юрысты пісалі пяром, а я дыктаваў, таму што я бачыў, я — Прэзідэнт — якія мне патрэбны паўнамоцтвы, каб утрымаць краіну. І цяпер я гляджу, таму што мне яе выносіць на рэферэндум. Цяпер мы яе апублікуем, каля месяца», — сказаў ён.

На ўдакладняючае пытанне, калі будзе апублікаваны дакумент, Лукашэнка зазначыў: «Я думаю, што тыдні два. Да Новага года».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.

Грамадства

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў  і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Са старажытных часоў Іўеўшчына адметная сваёй шматнацыянальнасцю. 

Грамадства

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Музей, валуноў, вавёркі, вадзянога млына і не толькі.