Вы тут

Лукашэнка не выключае датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, перадае БелТА.


Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што пасля прыняцця змяненняў у Канстытуцыю Беларусі адбудуцца новыя выбары ўсіх органаў улады. «І парламента, і прэзідэнцкія, і дэлегатаў Усебеларускага сходу, — адзначыў Прэзідэнт. 

Фота: БелТА

— Нам да прэзідэнцкіх выбараў прыкладна тры-чатыры гады. Яны могуць максімум адбыцца ў тэрмін. Але, магчыма, будуць і датэрміновыя выбары».

«На падставе таго, калі Прэзідэнт так вырашыць. Або ў пераходных палажэннях у Канстытуцыі будуць замацаваны іншыя тэрміны выбараў», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка не змог адказаць на пытанне, ці стане ён удзельнічаць у наступных выбарах. «Не ведаю. Шчыра, не ведаю», — сказаў ён. Паводле яго слоў, гэта будзе залежаць найперш ад сітуацыі ў краіне.

Адказваючы на пытанне, як бы ён хацеў увайсці ў гісторыю, Прэзідэнт заявіў, што не думаў аб гэтым. «Шчыра, я табе клянуся! Я аб гэтым не думаю, таму што не збіраюся адыходзіць ад той вялікай палітыкі, якая сёння ў нас з табой перад вачыма. На жаль, цяжкія часы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, ён хоча быць «стваральнікам гэтай дзяржавы».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».