Вы тут

Расійскі дзень у Палацы Незалежнасці. Лукашэнка сустрэнецца са спікерам Дзярждумы і губернатарам Астраханскай вобласці


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе сустрэчы са старшынёй Дзярждумы Расійскай Федэрацыі Вячаславам Валодзіным, а потым з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Вячаслаў Валодзін прыбыў у Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні 61-й сесіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы. Сярод пытанняў, якія будуць разгледжаны, — заканадаўчае забеспячэнне рашэнняў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі па рэалізацыі 28 саюзных праграм.

Выбар рэдакцыі