Вы тут

Першы выпуск англамоўнай магістратуры па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя» адбыўся ў БДУ


Дыпломы аб паспяховым заканчэнні атрымалі 23 грамадзяніна Кітая. Іх урачыста ўручылі на юрыдычным факультэце БДУ 1 снежня — напярэдадні 30-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Кітая. 


На працягу года магістранты праходзілі навучанне па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя» (прафілізацыя «Міжнароднае камерцыйнае права»). Праграма ўключала вывучэнне права электроннай камерцыі і Сусветнай гандлёвай арганізацыі, лічбавай эканомікі, маркетынгу фінансавых паслуг, венчурнага бізнесу і іншыя дысцыпліны. Акрамя таго, спецыялісты прымянілі атрыманыя веды падчас прафесійна-арыентаванай практыкі ў кампаніі «Еўраазіяцкі мост» у Беларусі, а таксама ў арганізацыях КНР.

Вынікам навучання стала абарона магістарскіх дысертацый. Яны былі прысвечаны палітыцы міжнароднага супрацоўніцтва паміж КНР і Беларуссю ў эканамічнай сферы, гандлёваму супрацоўніцтву дзвюх краін у рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», праблемам развіцця міжнароднага права, прававому рэгуляванню навукова-тэхнічнага фінансавання і яго ўплыву на навукова-тэхнічныя інавацыі Кітая . Усе магістранты атрымалі высокі бал.

Выпускнікі праграмы прадоўжаць сваю прафесійную дзейнасць у дзяржаўных органах і ў сферы прыватнага бізнесу ў сваёй краіне. Акрамя таго, некаторыя спецыялісты зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Індустрыяльным паркам «Вялікі камень».
Цяпер на юрыдычным факультэце па гэтай праграме праходзяць навучанне яшчэ 42 магістранты з КНР.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».