Вы тут

Бабруйчанін прадаваў падробленыя даведкі аб вырашчанай сельгаспрадукцыі


Факты вырабу і рэалізацыі падробленых даведак аб вырашчанай сельгаспрадукцыі выявілі работнікі Бабруйскага міжрайкамітэта дзяржаўнага кантролю і міжрайаддзела фінансавых расследаванняў пры правядзенні маніторынгу гарадскіх рынкаў, паведамілі у КДК.


Пры рэалізацыі на рынку прадукцыі, вырашчанай на сваім зямельным участку, грамадзяне вызваляюцца ад выплаты адзінага падатку на падставе даведак, выдадзеных сельвыканкамамі.

Даведкі, прад’яўленыя некаторымі прадаўцамі, выклікалі падазрэнне ў правяраючых. Як высветлілася, па ўказаных у дакументах адрасах прадаўцы не пражывалі і зямельных участкаў не мелі.

«Падробленыя даведкі прадаўцы сельгаспрадукцыі куплялі па Br25 у індывідуальнага прадпрымальніка з Бабруйска. Даведкі і пячаткі ён вырабляў на каляровым прынтары», — удакладнілі ў КДК.

На мужчыну пачалі крымінальную справу па ч.1 арт.380 Крымінальнага кодэкса.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?