Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі і выставачнае прадпрыемства «Экспафорум». Рэгістрацыя ўдзельнікаў стартавала 1 снежня.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Лепшы сайт органа кіравання адукацыяй»; «Лепшы сайт установы дашкольнай адукацыі»; «Лепшы сайт установы агульнай сярэдняй адукацыі»; «Лепшы сайт установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі»; «Лепшы сайт установы спецыяльнай адукацыі»; «Лепшы сайт установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»; «Лепшы сайт вышэйшай навучальнай установы» і «Лепшы адукацыйны тэматычны сайт».
Электронную заяўку для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна падаць да 17 студзеня 2022 года.
Журы будзе браць пад увагу кантэнт сайта (аб’ём, прывабнасць інфармацыі, скіраванасць на мэтавага карыстальніка), дызайн (зручнасць структуры і навігацыйных элементаў, якасць, функцыянальнасць і г.д), зваротную сувязь з мэтавай аўдыторыяй (яе формы, рубрыкі, індэксаванне ў пошукавых сістэмах, наведвальнасць) і тэхнічныя магчымасці (адаптыўнасць, наўнасць версіі для людзей са слабым зрокам, пераклад сайта на іншыя мовы, анлайн-запіс і г.д.).
Больш падрабязна з Палажэннем аб дыстанцыйным конкурсе «Лепшы сайт установы адукацыі» можна азнаёміцца на сайце Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pexels.com
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».