Вы тут

У Брэсцкім раёне мужчына выкапаў у агародзе больш за 100 патронаў


У Брэсцкім раёне мужчына выкапаў у агародзе больш за сотню патронаў, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Ганну Мацкевіч.


Мужчына апрацоўваў агарод у аграгарадку Тамашоўка. Ён выкапаў больш за 100 патронаў, некалькі гільзаў і куль. Аб знаходцы паведаміў у МНС, а адтуль інфармацыю перадалі ў Брэсцкі РАУС. На месца выкліку прыехала следча-аператыўная група. Сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5526 абследавала ўчастак і выявіла яшчэ больш за 50 патронаў.

Боепрыпасы накіравалі ў Брэсцкі міжраённы аддзел ДКСЭ для судовай балістычнай экспертызы. «Патроны доўгі час праляжалі ў зямлі, пакрыліся карозіяй. Аднак на некалькіх атрымалася разгледзець год выпуску-1915, — распавяла Ганна Мацкевіч. — Паводле высноў судовага эксперта, гэта вінтовачныя патроны калібра 7, 62×54R і калібра 7, 92×57 Маiѕег. Яны выраблены завадскім спосабам і ставяцца да боепрыпасаў ручной наразной агнястрэльнай зброі, аднак для стральбы непрыдатныя».

Міліцыя праводзіць праверку.

Фота кіравання ГКСЭ па Брэсцкай вобласці

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.