Вы тут

Канал «Культура» і Нацыянальны мастацкі музей распачалі праект «Дыялогі пра культуру: Перадзвіжнікі»


Канал «Культура» Беларускага радыё сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь распачалі спецыяльны праект «Дыялогі пра культуру: Перадзвіжнікі», які знаёміць слухачоў з жыццём і творчасцю мастакоў-перадзвіжнікаў.


Сёлета 29 лістапада споўнілася 150 гадоў з моманту першай экспазіцыі рускага Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Пад знакам юбілею ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыўся праект «Перадзвіжнікі. Рэалізм. Асвета. Бізнес». У праграму ўключаны радыёсустрэчы з навуковымі супрацоўнікамі музея, куратарамі, экскурсаводамі. Кожная перадача будзе прысвечана асобнай тэме: партрэт, бытавы жывапіс, пейзаж, бізнес у дзейнасці перадзвіжнікаў, уплыў мастакоў таварыства на іншыя віды мастацтва.

— Супрацоўніцтва канала «Культура» з Нацыянальным мастацкім музеем пастаянна развіваецца. У эфіры мы асвятляем часовыя выставачныя праекты, запрашаем музейных работнікаў на перадачы, дзе гутарым пра фонды, шэдэўры з калекцыі ўстановы, асаблівасці нацыянальнага выяўленчага мастацтва, — адзначае дырэктар канала «Культура» Беларускага радыё Уладзімір Трапянок. — А праект-падкаст — гэта новая форма нашага ўзаемадзеяння з музеем, гібрыдны праект, закліканы прыцягнуць увагу сучаснікаў да сапраўднага мастацтва, здольнага натхняць і ўзвышаць чалавека.

Спецыяльны праект, які складаецца з шасці выпускаў, стартаваў у эфіры канала «Культура» 2 снежня ў 12.30, а працяг аўдыторыя зможа слухаць па чацвяргах. Падкасты радыёсустрэч будуць змешчаны і на YouTube-канале, у сацыяльных сетках «Культуры» і Нацыянальнага мастацкага музея. Адкрывайце мастацтва з новых ракурсаў!

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.