Вы тут

«Мне ўсё роўна, кім яны там мяне лічаць». Лукашэнка аб непрызнанні яго на Захадзе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абыякава ставіцца да таго, ці лічаць яго Прэзідэнтам на Захадзе. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БелТА.


Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, ці звярталася да яго канцлер Германіі падчас нядаўніх тэлефонных размоў словамі «пан Прэзідэнт». «Гэта значыць усе гэтыя размовы пра прызнанне-непрызнанне — усё пустое? Момант ісціны», — заўважыў інтэрв’юер.

«Я нікому не паказваў стэнаграму, гэта ж дыпламатычны... Я яе называў канцлерам, яна мяне — Прэзідэнтам. Усё гэта пустое, абсалютна, гэта благое нават: вось, Прэзідэнтам яго прызнаюць, не прызнаюць. Слухайце, ды мне ўсё роўна, кім яны там мяне лічаць. Я ж Прэзідэнт Беларусі», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Слухайце, мяне ў Расіі, Кітаі, Індыі, Турцыі, постсавецкай прасторы прызналі Прэзідэнтам і павіншавалі. Мне вось так дастаткова гэтага для таго, каб мая краіна была ўсім неабходным забяспечана», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».