Вы тут

Гадавальнік «Сад мары» створаць па ініцыятыве жыхароў Віцебскага раёна


Ад перапрацоўкі пладова-ягаднай прадукцыі да рэабілітацыі пасля COVID-19: у Віцебскім раёне ў 2022 годзе рэалізуюць праект грамадзянскай ініцыятывы па стварэнні «Саду мары». Аб гэтым паведаміла дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) Віцебскага раёна Кацярына Лазоўская, перадае БелТА.


Праект стаў адным з пераможцаў грамадзянскіх ініцыятыў Віцебскай вобласці. Рэалізуюць яго жыхары гарадскога пасёлка Янавічы. Побач з аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАНа разаб’юць гадавальнік з пладова-ягаднымі раслінамі, цяпліцай і кветкавымі кветнікамі. Спецыялісты батанічнага саду Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава дапамогуць ініцыятыўнай групе падабраць лепшыя сарты і вызначыцца з напаўненнем кветкавых клумбаў. «Асноўнымі мэтамі праекта стануць уцягванне пажылых грамадзян у працу ў будучым гадавальніку і абмен вопытам з моладдзю па перапрацоўцы і вырабе экалагічна чыстай і карыснай прадукцыі — варэння, узвараў, пасцілы, сухафруктаў», — распавяла кіраўнік ініцыятыўнай групы і загадчыца аддзялення Людміла Кухарава.

Для перапрацоўкі пладоў і ягад закупяць неабходнае абсталяванне: сушылку, маразільную камеру, халадзільнік, мульціварку. Старэйшае пакаленне янавічан пасля збору ўраджаю будзе даваць майстар-класы ўнукам, як можна кансерваваць і нарыхтоўваць на зіму дары саду.

Тут жа будуць адпачываць і праходзіць рэабілітацыю пацыенты Янавіцкай бальніцы, асабліва пасля лячэння ад COVID-19. Раслінны астравок будуць наведваць і навучэнцы Янавіцкай сярэдняй школы, якая мае багатыя традыцыі экалагічнага выхавання і дзе функцыянуе свой экацэнтр. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама дапамогуць пажылым даглядаць за зялёнымі насельнікамі гадавальніка.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.