Вы тут

Піневіч: заробкі ўрачоў у 2022 годзе не павінны знізіцца


Заробкі медыцынскіх работнікаў у 2022 годзе не павінны знізіцца, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, паведамляе БелТА.


«Вы чулі даручэнне кіраўніка дзяржавы аб тым, каб заробкі ў сістэме аховы здароўя, якія сёлета ўлічваюць і надбаўкі за працу з пацыентамі з ковідам, сумарна ў наступным годзе былі не менш», — сказаў Дзмітрый Піневіч, дадаўшы, што адпаведная праца цяпер вядзецца.

Гаворачы аб замацоўвальнасці кадраў на месцах, міністр адзначыў важнасць забеспячэння жыллём. Цяпер, паводле яго слоў, ва ўсіх рэгіёнах рэалізуецца досыць вялікая праграма.

Не менш важныя і такія кампаненты, як прафесійныя перспектывы, з чым звязаны і пытанне аб рэзідэнтуры, камунікацыя паміж кіраўніцтвам, прафсаюзам і работнікамі, а таксама абарона правоў медыцынскіх работнікаў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.