Вы тут

Якім чынам у Беларусі развіваюць інклюзіўнае асяроддзе?


Міжнародны дзень інвалідаў адзначаецца ва ўсім свеце штогод 3 снежня, і Беларусь не выключэнне. У розных краінах свету праводзяцца мерапрыемствы, якія павінны звярнуць увагу грамадства на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі і абараніць іх правы: семінары, выстаўкі, канцэрты, сустрэчы і акцыі. Днямі і ў Мінску прайшла канферэнцыя «Ад роўных правоў — да роўных магчымасцяў», дзе прысутным патлумачылі, якім чынам у Беларусі развіваюць інклюзіўнае асяроддзе.


Фота: БелТА

Так, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Наталля ІГНАТОВІЧ расказала, што ў Мінскай вобласці каля 6 працэнтаў ад агульнага насельніцтва — людзі з інваліднасцю. А гэта 90,4 тысячы чалавек, прычым амаль 7 % з іх дзеці.

«У Мінскай вобласці існуе савет па праблемах інвалідаў, у які ўваходзяць усе зацікаўленыя прадстаўнікі структур дзяржапарату. Савет створаны для комплекснага падыходу да вырашэння праблем такіх людзей. Гэтае пытанне пачынаецца ўжо з праектавання і будаўніцтва аб'ектаў, каб яны ў поўнай меры былі адаптаваны для ўсіх катэгорый насельніцтва», — адзначыла Наталля ігнатовіч.

На тэрыторыі Мінскай вобласці функцыянуе 23 цэнтры, якія аказваюць розныя віды сацыяльнай дапамогі і працоўнай рэабілітацыі дзе людзей з інваліднасцю навучаюць, напрыклад, навыкам прыгатавання ежы і бытавога догляду. але нават не гэта галоўнае. Спецыяліст расказала, што зараз у актыўнай фазе работы знаходзяцца ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў раёнах. Гэта звязана з тым, што з 2019 года дзейнічае не толькі практыка абвесткі аб паслугах занятасці інвалідаў, але і суправаджальнае працаўладкаванне.

«На жаль, не кожны чалавек з інваліднасцю можа смела мець зносіны з наймальнікам, самастойна запоўніць анкету або скласці рэзюмэ, — кажа Наталля Ігнатовіч. — Тут дапамагаюць органы занятасці, якія на працягу трох месяцаў пасля працаўладкавання сочаць за тым, як чалавек адаптуецца на прадпрыемстве».

Працаўладкаванне інвалідаў — адна з самых важных мэт і Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»

«Наша дасягненне — гэта цеснае ўзаемадзеянне арганізацыі з дзяржструктурамі ў сферы працаўладкавання людзей з інваліднасцю, — падкрэсліла спецыяліст Мінскай абласной арганізацыі ГА «БелТІ» Алеся АЛЯХНОВІЧ. — Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сапраўды вельмі дапамагае нам ва ўзаемадзеянні з прадпрыемствамі, на якіх уладкаваны інваліды. У нашай абласной арганізацыі пяць такіх прадпрыемстваў. Каля 50 працаўнікоў на гэтых прадпрыемствах, у тым ліку іх кіраўнікі, — людзі з інваліднасцю. Дзяржаўныя структуры ўвогуле хутка рэагуюць на запыты нашага аб'яднання, і такое ўзаемадзеянне прыносіць свой плён».

Так, па выніках 10 месяцаў у раёне былі працаўладкаваны 195 людзей з інваліднасцю. Арганізавана навучанне розным спецыяльнасцям, запатрабаваным на рынку працы.

Наталля Ігнатовіч дадала, што да актыўных мер занятасці адносіцца і падтрымка прадпрымальніцкай дзейнасці, выдача субсідый.

«У гэтым годзе пяць чалавек атрымалі субсідыі на развіццё прадпрымальніцкай і рамесніцкай дзейнасці. Для сельскага насельніцтва субсідыя складае 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, а для гарадскога — 11. Гэтыя грошы можна выкарыстоўваць для набыцця матэрыялаў і абсталявання», — сказала яна.

Таксама адзначалася, што існуе яшчэ адзін кірунак у дзейнасці камітэта —- адаптацыя інваліда на рабочым месцы.

«Гэта выкарыстоўваецца як на звычайных прадпрыемствах, так і на профільных. Такім чынам чалавек атрымлівае прафесійныя навыкі працы і замацоўваецца на вытворчасці. Ён набывае практычны вопыт, які дазваляе праявіць сябе, а наймальнік мае магчымасць разгледзець патэнцыйнага працаўніка», — падзялілася Наталля Ігнатовіч.

Падводзячы вынікі, яна звярнула ўвагу, што новы законапраект аб правах інвалідаў і сацыяльнай інтэграцыі ўключыў у сябе шмат дапаўненняў і змяненняў. У тым ліку кватаванне працоўных месцаў, якія дадуць у перспектыве нашмат больш магчымасцяў для сацыялізацыі.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Звярнуць увагу і дапамагчы адаптавацца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».