Вы тут

Лукашэнка выказаўся аб прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў Беларусі на прыкладзе МАЗа і КАМАЗа


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю гендырэктару МІА «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву выказаўся аб гіпатэтычнай магчымасці прыватызацыі ключавых беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Калі я бачу, што яны знікнуць, то я буду катэгарычна супраць такой прыватызацыі», — абазначыў сваю пазіцыю кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт растлумачыў свае падыходы на прыкладзе работы беларускага МАЗа і расійскага КАМАЗа. «Я ж не быў супраць таго, каб было аб’яднанне гэтых прадпрыемстваў. Але я быў катэгарычна супраць, каб наш МАЗ, які робіць добрыя машыны, якасныя, стаў дапаможным цэхам КАМАЗа. Вось я супраць чаго быў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён расказаў, што прапаноўваў на першым этапе не закранаць пытанні ўласнасці, а стварыць сумеснае прадпрыемства. «Пытанне ў мадэрнізацыі, удасканаленні вытворчасці і рынку збыту. Створым СП, адпрацуем рынкі збыту, паглядзім на мадэрнізацыю. Расія багацей, пракрэдытуе недзе МАЗ, каб мы ўдасканаліліся і па якіх-небудзь напрамках падцягнуліся, — адзначыў Прэзідэнт. — Недзе вы будзеце падцягвацца да МАЗа па асобных вузлах, агрэгатах, а дзесьці мы будзем падцягвацца да КАМАЗа. А мадэрнізавацца трэба. І ў вас, што нас прыцягвае, крэдытных магчымасцяў больш. Падтрымаць гэта аб’яднанне, сумеснае прадпрыемства. Мы, адпрацаваўшы 3-5 гадоў, убачым, як мы будзем. Галоўнае — гэта рынкі, каб не было перашкод для МАЗа на расійскім рынку, для КАМАЗа — на беларускім рынку. І за межамі нашага беларуска-расійскага аб’яднання — у В’етнаме, у Кітаі і гэтак далей — будзем з адзіных пазіцый».

Толькі пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка прапанаваў перайсці ўжо непасрэдна да пытанняў уласнасці. «Калі ўбачым, што гэта дало эфект, тады будзем рэзаць уласнасць, дзяліць і прыватызаваць. Ну што тут неразумнага? Ведаеце, і тады Дзмітрый Мядзведзеў і Пуцін з гэтым пагадзіліся, але не пагадзіліся вашыя кіраўнікі ніжэй. Не, вось прыватызаваць 30%, 20 %, ну і пайшло, і паехала, як гэта бывае ў нас. Стоп, у нас так не прынята», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.

Грамадства

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Ідэя стварыць гурток авіямадэлістаў у нейкім сэнсе звязана і з размяшчэннем побач з райцэнтрам былога ваеннага аэрадрома.

Грамадства

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Будаўнічыя ідэі распрацоўваюцца ў лабараторыі аднаго брэсцкага вучонага.