Вы тут

У Дубровенскім раёне двое дзяцей атруціліся ўгарным газам


У Дубровенскім раёне шпіталізаваны двое дзяцей з-за атручэння чадным газам, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.


Паведамленне аб шпіталізацыі непаўналетніх з папярэднім дыягназам атручэнне чадным газам у доме ў аграгарадку Зарубы паступіла 2 снежня з міліцыі. 12-гадовы хлопчык і 2-гадовая дзяўчынка былі з бацькам дома і адчулі сябе дрэнна. Да гэтага мужчына тапіў печ і заўчасна зачыніў засланку коміна. Хуткая медыцынская дапамога выклікала маці, якая да гэтага часу вярнулася з працы.

Цяпер дзеці знаходзяцца ва ўстанове аховы здароўя, іх стан стабільны.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?