Вы тут

На захадзе Японіі зафіксавалі землятрус магнітудай 5,4


Землятрус магнітудай 5,4 адбыўся ў заходняй частцы асноўнай японскай выспы Хансю. Пагрозы цунамі няма, паведамляе ТАСС са спасылкай на нацыянальнае метэаралагічнае ўпраўленне краіны.


Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся на ўзбярэжжы ў паўночнай частцы прэфектуры Вакаяма. Ачаг — на глыбіні каля 20 км. З-за землятрусу спрацавала экстраная сістэма абвесткі для жыхароў Вакаямы.

Звестак аб пацярпелых і разбурэннях няма. Падземныя штуршкі адчуваліся ў суседніх прэфектурах Осака, Нара, Міэ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.