Вы тут

Паступленні ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска за 10 месяцаў узраслі на 12%


Амаль Br236 млн паступіла ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска за 10 месяцаў, расказалі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.


«За студзень — кастрычнік 2021 года ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска паступіла Br235,9 млн., — адзначылі ў інспекцыі. — Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 12 працэнтаў або на Br25,3 млн. у фактычным вылічэнні».

Пры гэтым удзельная вага плацяжоў арганізацый склала 90,2 працэнта або Br212,8 млн., індывідуальных прадпрымальнікаў — 5,4 працэнта або Br12,7 млн., фізічных асоб — 4,4 працэнта або Br10,4 млн.

Асноўнымі бюджэтаўтваральнымі крыніцамі ў гэтым перыядзе з’яўляліся: падаходны падатак з фізічных асоб — 36,6 працэнта, ПДВ — 17 працэнтаў, акцызы — 9,5 працэнта, падатак на прыбытак — 8,6 працэнта, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання — 6 працэнтаў.

27,5% у агульных паступленнях у бюджэт горада склалі плацяжы ЗАТ «Бабруйскі бровар», СТАА «Аазіс Груп», ААТ «Чырвоны харчавік», філіяла «Бабруйскводаканал» УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал», ААТ «Бабруйскі завод ККД».

Усяго па стане на 1 лістапада 2021 года на ўліку ў інспекцыі МПЗ па Бабруйску знаходзяцца амаль 53,6 тыс. плацельшчыкаў падаткаў (збораў, пошлін), у тым ліку каля 2,5 тыс. арганізацыі, больш за 5,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і амаль 45,6 тыс. фізічных асоб.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.

Грамадства

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў  і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў?

Са старажытных часоў Іўеўшчына адметная сваёй шматнацыянальнасцю. 

Грамадства

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Што акрамя цэркваў і замкаў паглядзець на Гарадзеншчыне?

Музей, валуноў, вавёркі, вадзянога млына і не толькі.