Вы тут

У ПАР заявілі, што амікрон-штам не выклікае цяжкіх захворванняў у прышчэпленых


Амікрон-штам каранавіруса выклікае лёгкую форму захворвання ў людзей, якія прайшлі вакцынацыю ад COVID-19, аднак тым, хто не зрабіў прышчэпку, можа пагражаць шпіталізацыя. Аб гэтым сёння заявіў міністр аховы здароўя ПАР Джо Паахла на брыфінгу, які трансліраваўся на партале Міністэрства аховы здароўя ПАР, паведамляе ТАСС.


«Амікрон-штам выклікае захворванне ў лёгкай форме ў асоб, якія прайшлі вакцынацыю, але павялічвае колькасць шпіталізаваных сярод непрышчэпленых», — адзначыў ён.

Паахла паведаміў, што ПАР знаходзіцца на парозе чацвёртай хвалі пандэміі каранавіруса. «За апошнія сем дзён колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 рэзка вырасла. Пад’ём цяперашняй хвалі нашмат круцейшы, чым тры папярэднія», — падкрэсліў ён. Паводле яго слоў, эпіцэнтрам распаўсюджвання амікрон-штаму застаецца сталічная правінцыя Гаўтэнг, але інфекцыя распаўсюджваецца і ў іншых частках краіны.

«У нас ёсць пацверджаныя дадзеныя аб тым, што амікрон-штам лёгка перадаецца ад чалавека чалавеку. Усе тыя, хто яшчэ не зрабіў прышчэпку ад каранавіруса, павінны як мага хутчэй прайсці вакцынацыю, каб абараніць сябе ад яго», — заявіў Паахла.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.