Вы тут

«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год


Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб праекце бюджэту на 2022 год і падкрэсліў неабходнасць эканоміі і скарачэння неабавязковых расходаў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, перадае БелТА.


«Варта памятаць, што людзям патрэбны не лічбы і паказчыкі. Нашых грамадзян хвалююць блізкія ім пытанні: зарплата, работа, цэны. У гэтым кантэксце і прашу весці наш дыялог — ці дастаткова запланавана мер па кантралюемых мной пытаннях», — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да ўдзельнікаў нарады.

Ён звярнуў увагу, што праект бюджэту на 2022 год фарміруецца дэфіцытным. «З аднаго боку, зразумела чаму. Мы нясём незапланаваныя расходы, якія складана прадугадаць. Але з іншага, пытанне — ці ўсе эканомяць і напружваюцца па скарачэнні неабавязковых расходаў, якіх у нас шмат. Таму пытанне эканоміі, беражлівасці зноў выступае на першы план. Ці ёсць крыніцы на пакрыццё дэфіцыту? Ці не прывядзе гэта да напружанасці пры выкананні сацыяльных абавязацельстваў?» — абазначыў шэраг прыярытэтных пытанняў Прэзідэнт.

«На практыцы для нас гэта значыць, што спатрэбіцца ўзмацніць дысцыпліну і гібкасць: пераарыентавацца на дружалюбныя гандлёвыя і фінансавыя рынкі, не звяртаючы ўвагі на выпады Захаду», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Асобна кіраўнік дзяржавы спыніўся на прапановах па змяненні падатковага заканадаўства на 2022 год. «Наколькі яны адпрацаваны і якая рэакцыя ў грамадстве на гэтыя прапановы? — пацікавіўся Прэзідэнт. — Матэрыялы ёсць ва ўсіх, таму ўдзельнікаў нарады прашу быць гатовымі выказаць асабістае аргументаванае меркаванне па ўсіх значных пазіцыях». 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».