Вы тут

Буйную партыю драўніны з падробленымі дакументамі затрымалі пад Брэстам


Супрацоўнікі Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету спынілі незаконнае перамяшчэнне буйной партыі драўніны, паведаміў намеснік начальніка інспекцыі Сяргей Мычко, перадае БелТА.


Інцыдэнт адбыўся раніцай 1 снежня ў прыгарадзе Берасця. Каля 8.00 інспектары спынілі лесавоз прыватнага прадпрыемства. Грузавік перавозіў 54 куб. м дзелавой драўніны іглічных парод хвоі і елкі. Дзяржінспектарам кіроўца прад’явіў падробленыя суправаджальныя дакументы на груз, які перавозіцца.

Устаноўлена, што драўніну выкралі са склада Баранавіцкага лясгаса для наступнага продажу. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт выкрадзенай драўніны — Br15,8 тыс.

Міліцыя праводзіць праверку, пасля чаго будзе дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося. Праваахоўнікі бачаць прыкметы складу злачынстваў, прадугледжаных арт. 205, 210, 211 КК.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?