Вы тут

Бежанец з ТЛЦ: у мяне ступень па фізіцы, але ў Іраку я не запатрабаваны


На радзіме няма працы для спецыялістаў, таму вяртацца ў Ірак я не хачу. Такое меркаванне ў гутарцы з выказаў адзін з бежанцаў у ТЛЦ, перадае БелТА.


Сёння ідзе 26-ы дзень бежанцаў на мяжы. Знаходзяцца яны ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры непадалёк ад пункта пропуску «Брузгі». Сярод іх і малады мужчына. Ён распавёў, што мае навуковую ступень па фізіцы.

«Але ў Іраку, калі ты не карыстаешся падтрымкай урада або патрэбных людзей, то працы не атрымаеш. Я не запатрабаваны там. А між тым хачу працягнуць адукацыю, развіццё, хачу працаваць у гэтай сферы, прыносіць карысць», — кажа мужчына. Ён падкрэслівае, што не хоча вяртацца ў Ірак.

«У мяне там няма будучыні», — адзначае ён. Мужчына, як і іншыя бежанцы, цікавіцца ў журналістаў навінамі. Перш за ўсё міжнароднай позвай па сваёй сітуацыі. Ён не губляе надзеі на станоўчы вынік.

«Добра, што мы не засталіся адзін на адзін з праблемай. Беларусь нас падтрымала. У гэтым пункце куды лепш, чым было ў лесе», — адзначыў бежанец.

У ТЛЦ бежанцы забяспечаны гарачым харчаваннем, ім таксама выдаюць прадуктовыя наборы, у гуманітарных грузах паступае і цёплае адзенне. Працуе палявая лазня. Таксама кругласутачна арганізавана дзяжурства медыкаў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».