Вы тут

Крызіс на мяжы. Уся інфармацыя на суботу


Шаўцоў: у ТЛЦ недахопу ў прадуктах няма

У ТЛЦ недахопу ў прадуктах няма. Аб гэтым паведаміў БелТА генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.

«У выхадныя ў ТЛЦ тая ж работа, што і ў іншыя дні тыдня. Мы працуем пастаянна тут. Робім сярод тыдня невялікі запас, які раздаём у суботу і нядзелю. Недахопу ў прадуктах няма. Плюс стараемся разнастаіць меню, улічваем пажаданні. Тое ж самае і па іншых напрамках гуманітарнай дапамогі. З адзення зараз бежанцы, напрыклад, больш просяць рукавіцы, курткі і іншыя цёплыя рэчы з улікам наступлення халадоў», - расказаў Дзмітрый Шаўцоў.

Акрамя таго, у ТЛЦ паступіла чарговая партыя гуманітарнай дапамогі: прадуктовыя наборы, цёплыя рэчы, коўдры, сродкі асабістай гігіены.


Дзермант: Польшча павінна адказаць за мора безназоўных магілаў бежанцаў на мяжы

Польшча павінна адказаць за мора безназоўных магіл бежанцаў на мяжы. Такое меркаванне ў эфіры «Альфа Радыё» выказаў палітолаг Аляксей Дзермант, паведамляе БелТА са спасылкай на sb.by.

«Польскія ўлады павінны па ўсіх юрыдычных канонах адказаць за мора безназоўных магіл бежанцаў на мяжы. Менавіта яны прымаюць рашэнні, якія і прыводзяць да гібелі людзей. Іншая справа - хто іх будзе прыцягваць да адказнасці? Зразумела, што інстанцыі ЕС заплюшчваюць вочы, ААН самаўстараняецца. Калі Беларусь ініцыюе міжнароднае расследаванне або трыбунал, ёй будуць перашкаджаць і ўстаўляць палкі ў колы. Невялікія шанцы, што польскіх палітыкаў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць бежанцаў, аднак мы павінны фіксаваць усе іх супрацьпраўныя дзеянні і ў патрэбны момант даць усю неабходную інфармацыю, каб гэта нікуды не знікла бясследна», - сказаў аналітык.

Па ягоных словах, для таго, каб паказаць усе дзеянні палякаў з іх боку, праваабаронцы павінныя патрабаваць ад уладаў ЕС допуску на тэрыторыю прылеглай мяжы Польшчы.

«Неабходна прабіваць праломы ў інфармацыйнай сцяне, якую спрабуюць пабудаваць палякі. Нічога схаваць не атрымаецца. Факты гібелі людзей усплывуць, - адзначыў Аляксей Дзермант. - Гэты гонар, шляхецкая ганарыстасць, якая праяўляецца ў польскіх элітах, прыводзіць да дзяржаўнага краху. Яны думалі, што на фоне барацьбы з бежанцамі і жорсткага стаўлення да іх Еўропа іх неяк падтрымае, а аказваецца, не. Палітыка спрабуюць за кошт знешняга ворага ўтрымаць уладу, звярнуцца за падтрымкай да Амерыкі. словам, спрабуюць палітычна выжыць. Польшча - шкодны гулец унутры ЕС, які падрывае адзінства».


Бежанцы ў ТЛЦ арганізавалі чарговы мітынг

Бежанцы ў транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы арганізавалі чарговы мітынг, перадае БелТА.

Яны гавораць, што не могуць вярнуцца дадому, бо там небяспечна. Кажуць, што жадаюць лепшага жыцця.

«Мы хочам атрымаць адукацыю, чаго ў нашай краіне зрабіць нельга. Мы просім дапамогі ў Папы Рымскага, каб ён неяк пасадзейнічаў у вырашэнні нашай праблемы», — падзялілася адна з бежанак у ТЛЦ.


Кіраўнік МЗС Венгрыі звярнуў увагу на недальнабачнасць Еўропы з-за крызісу на беларускай мяжы

Цяперашняга міграцыйнага крызісу можна было пазбегнуць, калі б Еўрасаюз пайшоў на збліжэнне з Беларуссю, заявіў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта ў інтэрв'ю радыё Латвіі, паведамляе БелТА.

«У Еўрапейскага саюза была магчымасць дабіцца збліжэння з Беларуссю і зрабіць адносіны больш цеснымі. І я нават сказаў бы так: калі б ён гэту магчымасць выкарыстаў, гэтага міграцыйнага крызісу не было б», — сказаў Петэр Сіярта. Апошнім часам Літва, Латвія і Польшча паведамлялі аб росце колькасці нелегальных мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі на мяжы з Беларуссю, якія затрымліваюцца, абвінавачвалі Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу. У Мінску заявілі, што не з'яўляліся арганізатарамі міграцыйнага крызісу. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначаў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС — з-за санкцый Захаду на гэта няма «ні грошай, ні сіл».


Маленькі бежанец у ТЛЦ: мы не хочам назад на радзіму, там страшна

Маленькі бежанец у ТЛЦ падчас стыхійнага мітынгу распавёў, што яны не хочуць вяртацца на радзіму, таму што там страшна. Пра гэта ён сказаў карэспандэнту БелТА.

«Мы просім дапамогі ў Папы Рымскага, ён ведае, што такое чалавечнасць. Спадзяюся, ён зможа дапамагчы нам. Мы не хочам назад, там страшна. І дзякуй Аляксандру Лукашэнку, які многае для нас зрабіў», — падзялілася дзіця.

Дарэчы, дзецям у транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы сёння зноў раздалі мяккія цацкі.

«Таксама за апошнія 4-5 дзён раздалі 650 пар жаночага абутку, больш за 200 — мужчынскі. У суме раздалі за ўвесь час каля 1,5 тыс. пар дарослага абутку і прыкладна 400 пар дзіцячага» — распавёў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.


Папа Рымскі: Еўропу перапаўняе нацыяналістычны эгаізм

Папа Рымскі Францыск, які прыбыў сёння з апостальскім візітам у Грэцыю, выказаў меркаванне, што аб’яднаную Еўропу цяпер перапаўняе нацыяналістычны эгаізм, паведамляе ТАСС.

«Еўрапейская супольнасць, якая раздзіраецца нацыяналістычнымі, эгаістычнымі настроямі, замест таго каб прасоўваць салідарнасць, нярэдка здаецца замерлай і нескаардынаванай», — сказаў Пантыфік, выступаючы перад кіраўніцтвам Грэцыі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і дыпкорпуса.

«Калі ў свой час ідэалагічныя супярэчнасці перашкаджалі пабудове мастоў паміж захадам і ўсходам нашага кантынента, то сёння міграцыйная праблема спарадзіла прорву паміж поўднем і поўначчу», — дадаў Францыск.


Баравік: Захад спрабуе пераразмеркаваць дамінаванне ў Еўрапейскім рэгіёне

Захад спрабуе пераразмеркаваць геапалітычнае дамінаванне ў еўрапейскім рэгіёне. Такое меркаванне выказаў палітолаг Вадзім Баравік, перадае БелТА.

«У парушэнне ўсіх міжнародных абавязацельстваў у межах Беларусі з боку Літвы, Польшчы і Украіны назапасіўся ваенны кантынгент. Гэта нічым не абгрунтавана, ніякімі бежанцамі, таму што там іх мізэрная колькасць. І супраць некалькіх тысяч бежанцаў назапашваць дзясяткі тысяч салдат, падцягваць цяжкую бронетэхніку, танкі і іншае? Супраць бежанцаў такія сілы не выкарыстоўваюцца. І ні адзін разважны чалавек не будзе гэта разглядаць як адэкватную рэакцыю супраць людзей, якіх яны ж самі і запрасілі, — сказаў Вадзім Баравік. — Другі момант — яны прыдумалі гісторыю, якая не мае ніякіх абгрунтаванняў, і ўкідваюць у сетку здымкі, зробленыя зусім з іншых тэрыторый, пра тое, што нібыта Расія рыхтуецца нанесці ўдар па Украіне».

Палітолаг задаўся пытаннем: калі гаворка ідзе аб Расіі, то што тады ваенны кантынгент робіць ля нашых межаў? «Відавочна, што Расіі абсалютна не патрэбны гэты канфлікт. Ні ў якім разе Расія ніколі такімі метадамі ў дачыненні да Украіны не плануе дзейнічаць. Мы ў гэтым упэўненыя, паколькі мы саюзнікі, — адзначыў ён. — Тым не менш яны спрабуюць выкарыстоўваць гэтую надуманую гісторыю, а таксама бежанцаў, каб пераразмеркаваць геапалітычнае і ваенна-стратэгічнае дамінаванне на Еўрапейскай раўніне».

Вадзім Баравік падкрэсліў, што Беларусь не збіраецца ўмешвацца ў якія-небудзь рэгіянальныя канфлікты. «Захад будзе толькі паціраць рукі, калі брацкія народы будуць самі сябе знішчаць. Для яго гэта ідэя фікс», — канстатаваў ён.

Але палітолаг дадаў, што наша рэакцыя на агрэсіўныя дзеянні заходніх краін будзе жорсткай. Пры гэтым ён выказаў надзею, што Захад праявіць цвярозую пазіцыю і зразумее, што любыя пытанні варта вырашаць за сталом перамоваў.


Шаўцоў: загінулыя і збітыя бежанцы — карцінка для прыкрыцця канцэнтрацыі польскіх войскаў на мяжы

Загінулыя і збітыя бежанцы — гэта карцінка для прыкрыцця канцэнтрацыі польскіх войскаў на мяжы. Такое меркаванне ў сваім Telegram-канале апублікаваў дырэктар Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі палітычны аналітык Юрый Шаўцоў, паведамляе БелТА.

«Я неяк падлічваў, колькі рэальна павінна быць на мяжы смерцяў сярод бежанцаў. Там могуць быць розныя методыкі. І адштурхоўвацца можна ад рознай лічбы рэальнага патоку, які ідзе ў Германію праз Польшчу. Але наогул атрымліваецца значна больш, чым зафіксавана афіцыйна. Дарэчы, часам польскія ацэнкі з мяжы, якія трапілі ў іх СМІ, супадаюць з некаторымі з гэтых разлікаў. Але горш за ўсё, што перад намі жорсткі спектакль», — лічыць эксперт.

Паводле яго слоў, асноўная маса бежанцаў паспяхова трапляе ў Германію. «Калідор праз Польшчу працуе ў цэлым паспяхова. У Германіі паліцыя толькі афіцыйна зафіксавала больш за 10 тысяч бежанцаў, якія прайшлі праз Польшчу за час міграцыйнага крызісу, — нагадаў Юрый Шаўцоў. — Загінулыя і збітыя бежанцы — гэта карцінка для прыкрыцця канцэнтрацыі польскіх войскаў на мяжы, некаторых дыпламатычных і палітычных рухаў цела Польшчы. Але гэта — не абарона мяжы Польшчы на справе».


Чарговы эвакуацыйны рэйс вылецеў з Мінска ў Ірак

Чарговы эвакуацыйны рэйс вылецеў з Міска ў Ірак, паведамляе БелТА са спасылкай на анлайн-табло вылету рэйсаў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Раней на Telegram-канале аэрапорта была размешчаная інфармацыя, што на сённяшні вывазны рэйс авіякампаніі Iraqi Airways Мінск — Эрбіль былі зарэгістраваныя 419 пасажыраў (415 дарослых і 4 дзіцяці да двух гадоў).


Польскі палітолаг: для ўрада Польшчы важна ствараць у насельніцтва пачуццё пагрозы

Для ўрада Польшчы важна ствараць у насельніцтва пачуццё пагрозы. Такое меркаванне ў эфіры тэленанала «Беларусь 1» выказаў польскі палітолаг Томаш Янкоўскі, каментуючы сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, паведамляе БелТА.

Паводле яго слоў, Польшчы выгадна выстаўляць бежанцаў у якасці пагрозы для Еўропы. «Некалькі гадоў таму, калі быў першы крызіс з бежанцамі ў Заходняй Еўропе, была вельмі моцная дэзінфармацыйная кампанія, што бежанцы хочуць узяць нашы багацці, яны хочуць забіваць людзей, таму што гэта крайнія ісламісты, што мусульмане — не наша культура. Ведаеце, можна сказаць — гэта кампанія дэгуманізацыі», — сказаў Томаш Янкоўскі.

Палітолаг упэўнены, сённяшняя сітуацыя з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы — эфект гэтай кампаніі. «Маўляў, гэта саюзнікі Беларусі, агенты Лукашэнкі, і яны хочуць разбураць наш ЕС, нашу заходнюю цывілізацыю. А мы, Польшча, першы бастыён еўрапейскай цывілізацыі, першая крэпасць. У нас ёсць, на жаль, у нашай гістарыяграфіі такая вядомая ідэя, што Польшча — першы бастыён Захаду. Для ўрада важна, каб было ў насельніцтва пачуццё пагрозы», — канстатаваў ён.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.