Вы тут

У Пастаўскім раёне на пажары суседзі выратавалі мужчыну


У Пастаўскім раёне на пажары суседзі выратавалі мужчыну, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.


 МНС

3 снежня ў 23.00 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Пастаўскага раённага аддзела па НС ад дзяжурнага органаў унутраных спраў паступіла паведамленне аб шпіталізацыі мужчыны з тэрмічнымі апёкамі, атрыманымі ў в. Грэйтэва Пастаўскага раёна.

«Задымленне ў доме знайшлі суседзі. Адзін з іх пракраўся ўнутр праз незачыненыя дзверы і вынес на свежае паветра мужчыну 1962 года нараджэння. У доме гарэў ложак, ён затушыў ачаг падручнымі сродкамі і выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля агляду пацярпелы быў шпіталізаваны ў бальніцу з апёкамі канечнасцяў рознай ступені цяжкасці.

Па гэтым факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».