Вы тут

Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года-2021» узнагародзілі ў Мінску


Напярэдадні Міжнароднага дня добраахвотнікаў у Мінску ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года-2021». Урачыстая цырымонія ўшанавання лепшых валанцёраў адбылася ў ГЦ «Сталіца», паведамляе БелТА.


Да пачатку мерапрыемства для валанцёраў працавалі інтэрактыўныя лакацыі. Адной з іх стала выстава лепшых малюнкаў дзяцей бежанцаў «Беларусь гасцінная».

«Літаральна пару дзён таму валанцёры Гродзенскай абласной арганізацыі Саюза моладзі правялі ў пункце часовага размяшчэння бежанцаў фестываль дзіцячых малюнкаў „Беларусь гасцінная“. Вядома ж, мы ўсе разумеем, як складана сёння бежанцам. У пошуках бяспечнага і лепшага жыцця яны пакінулі сваю краіну, свае дамы і сустрэлі на мяжы нашых суседзяў сталёвы шчыт і неразуменне. Напэўна, менавіта таму фактычна кожны малюнак адлюстроўвае дзіцячы крык душы і перадае тое, пра што мараць дзеці бежанцаў — дом, мірнае неба і яркае сонца», — распавяла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.

Конкурс «Валанцёр года» праходзіў з 3 кастрычніка па 18 лістапада ў тры этапы: раённы, абласны (Мінскі гарадскі), рэспубліканскі фінал. У ім прынялі ўдзел валанцёры з розных куткоў Беларусі ў трох узроставых катэгорыях — навучэнка, студэнцкая, працоўная моладзь, а таксама валанцёрскія атрады грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

Пераможцамі конкурсу ў намінацыі «Асабісты ўклад» сталі: навучэнка 11-га «Б» класа сярэдняй школы № 1 горада Ліды Дыяна Казлоўская, навучэнка 3-га курса сацыяльна-гуманітарнага каледжа Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Марыя Лісоўская, студэнт 6-га курса лячэбнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Мікіта Спаткай.

У намінацыі «Найлепшы валанцёрскі атрад» перамаглі валанцёрскія атрады «Рука ў руцэ» Жамчужненскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна, «Добрае сэрца» факультэта дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, «Вы не адны» Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, «Дабракі» мясцовага дабрачыннага грамадскага аб’яднання горада Орша.

Лепшым у намінацыі «Промаролік» стаў валанцёрскі атрад «Добрае сэрца» гімназіі № 8 горада Віцебска, які прадставіў на конкурс промаролік «Будзь дабрэй», а ў намінацыі «Валанцёрская песня» перамагла Гімназія № 3 горада Віцебска імя А. С. Пушкіна з аўтарскай песняй «Сэрца святла падары». Музыку да песні напісаў вучань 10-га «В» класа Максім Стук, словы — педагог-арганізатар Алена Лук’яненка гэтай гімназіі.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі, Рэспубліканскім валанцёрскім цэнтрам пры падтрымцы абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

Фота БРСМ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?