Вы тут

Аляксей Протас дапамог «Вашынгтону» абгуляць «Каламбус» у матчы чэмпіянату НХЛ


Беларускі нападаючы Аляксей Протас дапамог камандзе «Вашынгтон Кэпіталз» абгуляць «Каламбус Блю Джэкетс» у дамашнім матчы чэмпіянату НХЛ з лікам 3:1 (1:0, 1:0, 1:1), паведамляе БелТА.


З-за таго, што Нік Дауд і Джэймс Ван Рымсдайк патрапілі ў ковід-пратакол, Аляксей Пратас змяніў фланг першага звяна «Вашынгтона» на цэнтр чацвёртага. Але гэта яму не перашкодзіла вызначыцца, стаўшы другой зоркай матча супраць «Каламбуса».

Ураджэнец Віцебскай вобласці правёў на лёдзе 9 мін. 43 сек. За гэты час ён нанёс тры кідкі, зрабіў перахоп і выйграў тры з сямі ўкідванняў. Такім чынам, Аляксей Пратас завяршыў матч з каэфіцыентам карыснасці «+1».

Цяпер на рахунку нападаючага 14 матчаў у НХЛ, за якія ён набраў 5 ачкоў (2 галы+3 дзейсныя перадачы).

Акрамя беларуса, які адкрыў лік, за «Сталічных» закідвалі Аляксандр Авечкін, для якога гэта ўжо 750-ы гол у НХЛ, і Гарнет Хэтэуэй. За «Каламбус» вызначыўся Эрык Робінсан.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».