Вы тут

Біятланісты Нарвегіі выйгралі мужчынскую эстафету на этапе КС у Швецыі


Біятланісты Нарвегіі Стурла Хольм Легрэйд, Тар’ей Бо, Ёханэс Бо і Ветле Шастад Крысціянсен выйгралі мужчынскую эстафету на этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе (Швецыя), паведамляе БелТА.


Фота: biathlonworld.com

Квартэт са скандынаўскай краіны пераадолеў чатыры этапы па 7,5 км за 1 г. 14 мін. 09,3 сек. (0 промахаў+4 дадатковыя патроны).

Другое месца занялі біятланісты Францыі Фаб’ен Клод, Эмільен Жаклен, Сымон Дзесцье, Кентэн Фіён-Мае. Іх выніковы рэзультат на 11,2 сек. горш, чым у пераможцаў (0+8). Бронзу заваявалі расійскія біятланісты Карым Халілі, Данііл Серахвостаў, Аляксандр Логінаў, Эдуард Латыпаў — адставанне 45,9 сек. (1+9).

Беларускі эстафетны квартэт, за які выступалі Сяргей Бачарнікаў, Дзмітрый Лазоўскі, Максім Варабей і Антон Смольскі завяршыў гонку на шостым месцы — адставанне 2 мін. 07,5 сек. (0+11).

5 снежня ў праграме другога этапа Кубка свету значацца жаночая эстафета і мужчынская гонка праследавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».