Вы тут

Футбалісты «Славіі» захавалі месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі


Футбалісты мазырскай «Славіі» захавалі за сабой месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адолеўшы па суме двух пераходных паядынкаў мінскі клуб «Крумкачы», паведамляе БелТА.


Сёння на полі сталічнага САК «Алімпійскі» мазыране здолелі дабіцца нічыёй — 0:0. У першым пераходным матчы, які адбыўся 2 снежня ў Мазыры, «Славія» выйграла з вынікам 1:0. На 3-й кампенсаванай хвіліне матчу вароты мінчан пабіў ганскі нападаючы мазыран Фрэнсіс Нар.

У гэтым сезоне «Славія» заняла 14-е месца ў вышэйшай лізе, а «Крумкачы» фінішавалі на трэцяй пазіцыі ў першай лізе нацыянальнага першынства.

Прамыя пуцёўкі ў элітны дывізіён заваявалі дзве найлепшыя каманды першай лігі — дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына», якія заменяць «Смаргонь» і рэчыцкі «Спадарожнік».

Чэмпіёнам Беларусі другі год запар і трэці за ўвесь час стаў салігорскі «Шахцёр», срэбра ў барысаўскага БАТЭ, бронзавыя ўзнагароды заваявалі футбалісты мінскага «Дынама». Лепшым бамбардзірам 31-га чэмпіянату краіны аказаўся гамбійскі форвард «Шахцёра» Дэмба Дарба, які забіў 19 мячоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».