Вы тут

Папа Рымскі раскрытыкаваў міграцыйную палітыку еўрапейскіх дзяржаў


Папа Рымскі Францыск у час наведвання цэнтра бежанцаў на востраве Лесбас выступіў з крытыкай на адрас міграцыйнай палітыкі, якую праводзяць еўрапейскія дзяржавы, паведамляе БелТА са спасылкай на Euronews.


«Трэба пераадолець параліч страху, знішчальную абыякавасць, цынічную пагарду, якая прыгаворвае да смерці тых, хто знаходзіцца на задворках... Давайце перастанем ігнараваць тое, што адбываецца, не будзем увесь час перакладаць адказнасць на іншых нікога не хвалюе, быццам гэта пусты цяжар, які павінен узяць на сябе нехта іншы», — сказаў ён.

Гэта ўжо другі візіт папы Францішка ў цэнтр размяшчэння на Лебасе. Прадстаяцель Рымскай каталіцкай царквы паабяцаў забраць з сабой групу мігрантаў у Рым — у знак падтрымкі бежанцаў.

Паводле афіцыйных звестак, у цэнтры размяшчэння мігрантаў на Лесбасе цяпер пражываюць каля 2 тыс. чалавек. Комплекс запоўнены толькі на чвэрць — ён быў пабудаваны як замена старому лагеру, які крытыкавалі за ўмовы ўтрымлівання і які згарэў восенню мінулага года. Па справе аб падпале асуджаныя некалькі мігрантаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.

Грамадства

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук — заслужаны артыст БССР, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар.

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.