Вы тут

Саюз жанчын БДУ запусціў праект «Фальклорная арт-тэрапія»


Фальклорная спадчына з’яўляецца сурёзным антыстрэсавым кампанентам.


«Для нашых продкаў музыка несла аздараўленчую функцыю. Лічылася, што ў складаныя часы народная песня дапамагае перажыць любую бяду, а радасныя падзеі напаўняе яшчэ большым сэнсам і святлом», — падкрэслівае прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Ірына КАЗАКОВА.

Першым мерапрыемствам у рамках праекта стане конкурс народнай песні «Спаемце, сябры!». Пройдзе ён у віртуальным фармаце. Студэнтам і супрацоўнікам БДУ прапануецца запісаць на відэа сваё выкананне беларускай ці рускай народнай песні. Заяўкі з прымацаванымі запісамі неабходна даслаць да 25 снежня на электронны адрас куратараў ад Саюза жанчын БДУ ў падраздзяленнях універсітэта. Магчыма сольнае і калектыўнае выкананне музычных кампазіцый.Вынікі падвядуць 28 снежня. Пераможца атрымае прыз ад Саюза жанчын БДУ. Акрамя таго, лепшыя выступленні будуць размешчаны на сайце арганізатара.

Таксама ў рамках праекта «Фальклорная арт-тэрапія» запланаваны навукова-практычныя семінары і трэнінгі «Антыстрэсавая роля фальклору», «Фальклор як фактар аднаўлення псіхалагічнага і фізічнага стану чалавека» і іншыя

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.