Вы тут

У навагоднюю ноч у Мінску на 19 пляцоўках арганізуюць святочныя мерапрыемствы


Святочныя мерапрыемствы пройдуць на 19 пляцоўках у Мінску ў навагоднюю ноч, паведамляе Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».


Падрыхтоўку да Новага года абмеркавалі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме. Так, начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль расказаў, што старт навагоднім мерапрыемствам у сталіцы будзе дадзены 25 снежня з канцэртнай праграмы на пляцоўцы каля Палаца спорту, а таксама прадстаўлення і інтэрактыўнай праграмы ў Верхнім горадзе. У навагоднюю ноч святочныя мерапрыемствы адбудуцца ў 19 месцах ва ўсіх раёнах Мінска. Цэнтральнай пляцоўкай стане кірмаш у раёне Палаца спорту. Тут пройдзе канцэртная праграма з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады, а 1 студзеня вечарам адбудзецца маладзёжная праграма з удзелам дыджэяў і маладых выканаўцаў.

У Telegram-канале таксама нагадалі, што з 14 снежня стартуе традыцыйная акцыя «Нашы дзеці». У час яе пройдуць навагоднія балы і дабрачынныя прадстаўленні ў Беларускім дзяржаўным цырку і Палацы Незалежнасці.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.