Вы тут

Магілёўскія мытнікі «арыштавалі» 430 слоікаў чырвонай ікры


Гэта адбылося пры спробе ўвезці партыю кантрафактнага тавару з Расіі. 


— Падазроны Volkswagen Passat, у якім перавозіўся прадукт агульным коштам болей чым 8,6 тысячы рублёў, быў прыпынены ў Магілёве, — паведамілі ў Магілёўскай мытні. — У прадпрымальніка адсутнічалі неабходныя таварасуправаджальныя дакументы, а на банках з ікрой — кантрольныя (ідэнтыфікацыйныя) знакі. 

Па папярэдняй інфармацыі, незаконную прадукцыю планавалася рэалізаваць у Магілёве. 

Парушэнне было выяўлена ў выніку правядзення шэрагу спецыяльных мерапрыемстваў. Магілёўскай мытняй праводзіцца праверка ў адпаведнасці з артыкулам 13.12 Адміністрацыйнага Кодэксу, якім прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу да трыццаці базавых велічыняў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.