Вы тут

Жыхара Брэсцкага раёна падазраюць у незаконным паляванні на казулю


У Брэсцкім раёне мужчыну падазраюць у незаконным паляванні на казулю, паведаміў намеснік начальніка абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Мычко, перадае БелТА.


Днём 3 снежня паблізу аднаго з садовых таварыстваў інспектары з доказамі злачынства затрымалі ўраджэнца аграгарадка Тамашоўка. Ён у забароненым месцы, забароненым спосабам і без належных дакументаў здабыў самку еўрапейскай казулі. Жывёла была задушаная металічнай пятлёй, якую раней усталяваў браканьер. Сваімі дзеяннямі мужчына нанёс прыродзе асабліва буйную шкоду. Яе памер ацэньваецца амаль у Br10,5 тыс.

Акрамя таго, угледжваецца і склад злачынства па арт. 282 (незаконнае паляванне) КК. Узбуджаная крымінальная справа.

«Толькі агульныя намаганні грамадства і работнікаў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету дазволяць паставіць надзейны заслон ад браканьераў і іх памагатых. Калі вы сталі сведкам парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, паведаміце пра гэта па тэлефоне даверу: 8 (0162) 25-50-00», — адзначыў Сяргей Мычко.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.